Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Майстрыха Жэня з Ляўкова

Міра ЛУКША

Шукалі іхнюю радню аж з Галандыі. Маладая сям’я адтуль, у пошуках парасткаў роду Аліфераў, з радаслоўнымі паперамі з шаснаццатага стагоддзя, знайшла сваяка ад тых, што за хлебам рушыў на ўсход, вядомага ў Гданьску хірурга. А і ў семяноўскіх, і ў ляўкоўскіх Аліфераў сталі распытваць, ці не яны іхняя радня, наткнуўшыся ў Інтэрнэце на імя Марынкі Аліфер — друкаваліся яе беларускія вершы. Марынка — найменшая дачка Яўгеніі Аліфер, што з роду Косці і Марыі Галубоўскіх; Жэня ў Старое Ляўкова выйшла замуж аж з пад Раманава, з Ялоўскай зямлі. Жэнінай старэйшай дачцэ было ўжо 15 гадоў, як нарадзілася Марынка, чацвёртая. Найбольш цікаўная свету, і ў той свет паехала. Жыве ў Мінску, мае трое дзетак. А маці жыве з Ірэнінай сям’ёй, у хаце, якую зяць, Славік, разбудаваў. Хата агромная, на яе маці даклала свой удавіны грош (адна выхоўвала дачок), тут і на гарышчы пакоі — двух унукаў-спартсменаў, дзе найважнейшыя — іхнія трафеі і бубуліны тканіны, і на першым паверсе — у адным з пакояў цараць кросны Жэні Аліфер. У доме Славіка ды Ірэны Ігнацюкоў — і паштовы пункт, і агратурыстычны. А вырабы ткаллі Жэні, як і яна, лічацца ў Нараўчанскай гміне як „дастапрымечацельнасць”, жывая легенда і настаўніца народнага майстэрства. А мусіла даваць сабе рады адна ва ўсім. Нават цяпер, калі 12 гадоў таму абяссіліў яе інсульт-„вылеў”.

— Калі мне прыйшлося старэйшую дачку замуж аддаваць, тады быў вялікі крызіс. Ды я і тады не пазычала і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF