Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Суражскі візіт

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ад 29 лістапада да 2 снежня пабывала ў Суражы Беластоцкага павета дэлегацыя ад гарадскога пасёлка Суража і Віцебскага раёна Беларусі. Госці ад беларускага Суража знаёміліся з іх нашым аднайменнікам, з горадам і гмінай, з мясцовымі ўстановамі. Наведалі яны таксама Тыкоцін і Нарваўскі нацыянальны парк.

Дэлегацыю з Беларусі склалі чатыры асобы: Тацяна Захаранка — намеснік старшыні Віцебскага райвыканкама, Марына Здольнікава — загадчык віцебскага Раённага аддзела культуры, Фізулі Гасанаў — дырэктар Закрытага акцыянернага таварыства „Ліпаўцы” ў Віцебскім раёне ды Аляксандр Вялітчанка — старшыня Суражскага пасёлкавага савета. Вось што яны мне сказалі пра свой візіт на Беласточчыну.

Тацяна Захаранка: Мы сюды прыехалі ўпершыню. Сустрэлі нас тут дабрадушна, многа чаго нам тут паказалі. Тое, што мы тут пабачылі, маем, але ў нас выглядае інакш. Некаторых аб’ектаў і помнікаў культуры, якія мы тут пабачылі, у нас такіх няма, але таксама таго, што мы маем, няма ў вас. Але мы прыехалі сюды каб менавіта нешта пабачыць і, магчыма, пакарыстацца мясцовым вопытам.

Калі гаварыць пра турызм, у нас таксама развіты аграэкатурызм, толькі ў вас у гэтай галіне больш прыватнай ініцыятывы, а ў нас гэта пад апекай дзяржавы. У нашым раёне семнаццаць дамоў культуры, сорак восем бібліятэк. У нашых дамах культуры вельмі многа кружкоў, якія займаюцца рукадзеллем, напрыклад, ганчарствам, саломапляценнем. Таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF