Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Сталярства даўней і цяпер

Міхал МІНЦЭВІЧ

Дрэвы адыгрываюць агромную ролю. Лес дае прытулак звярыне, адпачынак чалавеку, дрэвы вызваляюць кісларод, даюць цень... Драўніна суправаджае чалавека з моманту нараджэння (калыска) праз усё жыццё (дамы, сталярка, мэбля) аж да смерці (труна, драўляны крыж)...

Наступ цывілізацыі стаў выцясняць або замяняць драўніну, напрыклад, пластмасавымі вырабамі ў вокнах, дзверах. Скарачаюцца таксама лясы (дрэвы растуць вельмі доўга), а за імі меншаюць пастаўкі драўніны для вытворчасці. І лясы, напрыклад, Белавежская пушча, ідуць пад ахову. Усё гэта вядзе да таго, што прафесія сталяра становіцца менш патрэбнай.

Аб сталярскіх справах распытаў я сталяра-пенсіянера Васіля Тамчука з Орлі, які нарадзіўся ў 1933 годзе ў Махнатым. Вось што ён мне расказаў...

На працу ў Гайнаўцы стаў я пасля вайсковай службы ў 1960-х гадах, калі яшчэ там не выраблялі мэблі; помню, што дырэктарамі былі тады Суліма і Валкавыцкі. Будавалі мы тады вялікі цэх са спецыяльным басейнам для драўніны. Спярша працаваў я на пляцы, а пасля пілаваў двухметравыя ў дыяметры калоды чырвонага дрэва махагоні, якое завозілі да нас аж з Афрыкі. З парэзанага на меншыя калодкі махагоні выраблялі фанеру.

З чаго ўзялося маё зацікаўленне да сталярства? Гэтая справа стала мяне займаць яшчэ ў час пачатковай школы, хаця ніхто ў маёй сям’і гэтымі справамі не займаўся. У той час быў у Махнатым старэйшы сталяр па прозвішчы Красько, які вырабляў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF