Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Дзесяць гадоў у новым будынку

Аляксей МАРОЗ

У верасні 1997 года ў прыгожым новаўзведзеным будынку Падставовай школы ў Нараўцы адбылася ваяводская інаўгурацыя школьнага года. Бацькі і госці ўрачыстасці радаваліся выдатнаму паляпшэнню ўмоў навучання дзетак Нараўчанскай гміны, а мясцовыя ўлады не скрывалі, што такі вялікі праект удалося здзейсніць пры значнай фінансавай дапамозе дзяржаўнага бюджэту. Дзякуючы актыўнасці войта Міколы Павільча і іншых людзей былі прыдбаны сродкі на будову школы для дзетак і моладзі беларускай нацыянальнай меншасці (так як для школ у Кляшчэлях і Орлі, а раней для Гайнаўскага белліцэя), а інвестыцыя папаўнялася сродкамі гміннага бюджэту. Калі нядаўна наведаў я Комплекс школ у Нараўцы, настаўнікі расказалі мне пра школьнае мерапрыемства, у час якога былі падведзены вынікі дзесяцігадовай вучобы ў новым будынку. Звярталі яны ўвагу на вельмі добрыя адукацыйныя ўмовы, створаныя яшчэ ў дваццатым стагоддзі і гаварылі пра патрона гімназіі Тамару Саланевіч, якая расслаўляла Нараўчанскую зямлю па ўсёй Польшчы.

З поспехамі ў конкурсах

Спачатку размаўляў я з настаўніцамі беларускай мовы: намеснікам дырэктара школы Лілляй Тарасевіч, якая займаецца з дзеткамі падставовай школы і Аннай Кандрацюк, якая ў асноўным вучыць у гімназіі. Расказалі яны мне пра поспехі, якіх у мінулым школьным годзе дабіліся іх вучні.

— Нашы дзеткі вельмі ахвотныя прымаць удзел у беларускіх дэкламатарскім і гавэндзярскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF