Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Выбары ў Думу

Васіль САКОЎСКІ

Давайце прыглянемся цяпер расійскім выбарам у Думу і паразважаем аб магчымых дарогах, якімі можа пакрочыць Расія ў будучыню.

За думскія дэпутацкія мандаты змагалася там адзінаццаць партый. Знайшлі ў іх сваё месца ўсе сілы і арыентацыі — ад крайне левых да крайне правых. Прайсці ў Думу ўдалося толькі чатыром.

Прапрэзідэнцкая Адзіная Расія з беспартыйным Пуціным на чале, выступала на выбарах пад дзесятым нумарам. Але, нягледзячы на амаль канцавы яе нумар, гэта актуальна найбольшая сіла і, здаецца, ніхто не сумняваўся, што гэта яна будзе лідэрам на гэтых выбарах. Асноўная яе папулярнасць і сіла, канешне, у Пуціне. Гэта зусім новы для расіян тып кіраўніка, важака. Малады, працавіты, разумны, культурны, таямнічы, няп’ючы, спартсмен. Ён вельмі хоча і, здаецца, ведае як Расію вывесці з крызісу і хаосу і зрабіць нармальнай, хаця і неабавязкова поўнасцю дэмакратычнай, краінай. Вось адкуль бярэцца такая папулярнасць яго...

Хаця камуністы ўвесь час дзеляцца і на больш левых, і менш левых, яны аднак надалей прадстаўляюць сабой немалую сілу. Яны, як кажуць, аж перабіраюць ножкамі, каб узяць рэванш і зноў дабрацца да ўлады. Расія ж пасля былой савецкай улады ўспела ўжо аправіцца, пабагацець, прыдбаць немалыя валютныя рэзервы. Ёсць каго ізноў раскулачваць, расфабрыкоўваць, разбанкірваць ды дэмагогнічаць.

Выбарчая сіла кожнай партыі ў электараце, паплечніках сваіх. Чаму пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF