Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Слова за беларусамі...

Віктар САЗОНАЎ

Перамога прапуцінскіх плыняў на выбарах у Дзяржаўную думу Расіі зусім затуманіла мазгі галоўнаму арганізатару і прыдумшчыку гэтага палітычнага працэсу Уладзіміру Пуціну. Там выйгралі толькі тыя, хто крычаў „Пуцін, Пуцін”, ды яшчэ камуністы. Але трэба памятаць, што Уладзімір Уладзіміравіч ніколі і не пісаў заявы аб выхадзе з камуністычнай партыі ні генеральнаму сакратару ЦК КПСС, ні кіраўніку сваёй першаснай партыйнай суполкі, ні лідэру сённяшніх камуністаў Зюганаву. Таму і расійскіх камуністаў можна таксама лічыць братамі па крыві былому афіцэру КГБ. (Хоць па ўласным прызнанні Пуціна, былых КГБістаў не бывае). І можна ўпэўнена сцвярджаць, што сённяшні расійскі лідэр узяў усе сто адсоткаў на парламенцкіх выбарах і сваіх нешматлікіх апанентаў мае дзесь далёка.

Напэўна, упіўшыся ўсведамленнем сваёй геніяльнасці і беспамылковасці, расійскі прэзідэнт пасля бліскучай перамогі ўбачыў, што ўсе яго васалы атрымалі па кавалку, і толькі ён адзін застаецца без афіцыйнай пасады. Бо ў яго канчаецца другі прэзідэнцкі тэрмін, а ісці на трэці не дазваляе канстытуцыя. Застаецца адно з двух — альбо плюнуць на канстытуцыю, альбо прыдумаць другую.

Публічна плюнуць на сваю канстытуцыю для афіцэра такой уплывовай структуры занадта проста і банальна. Свае паважаць перастануць, што не знайшоў нічога больш арыгінальнага. А вось прыдумаць іншую канстытуцыю гэта якраз тое, што трэба. Гэтаму Вову Пуціна вучылі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF