Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Сустрэчы „Зоркі” з галавой

Ілона КАРПЮК

Сустракацца заўсёды варта. Часта вынікам сустрэч з’яўляецца нешта важнае, свежае ды якаснае. У нашых продкаў самымі важнымі вартасцямі ў адносінах між людзьмі былі сяброўства і праца. Спакон вякоў людзі жылі дзякуючы ўласнай працы, але гэта не было б магчымае, каб суседзі адзін аднаму не дапамагалі. Нельга пераацаніць вартасць супрацоўніцтва. Пра гэта дасканала ведае Гандзя Кандрацюк-Свярубская. Гандзя, не Ганна, бо яна каранямі ўрасла ў дзіцячы свет, які не аднаму зразумець цяжка. Яна таксама не заўсёды ўсё ведае напэўна, але галоўнае, што прабуе зразумець.

Дзіцячых герояў за дванаццаць гадоў існавання Сустрэч „Зоркі” з’явілася многа. Усе, якія ведаюць падляшскіх дзеячаў, гісторыкаў, мастакоў, што здаюцца быць недаступнымі, адлеглымі, затопленымі ў свеце ідэй ды мастацкіх уяўленняў, нават не падумалі б, што іхняе сапраўднае аблічча раскрываюць перш за ўсё дзеці. Галоўнае, даць сабе і ім шанц. Ведае гэта таксама настаўніца беларускай мовы з Бельска-Падляшскага Валянціна Бабулевіч. Больш за дваццаць гадоў працуе яна з моладдзю, але заўсёды знаходзіць час для ўдзельнікаў Сустрэч. Яна менавіта ў час апошніх майстар-класаў, што праходзілі з 2 па 8 снежня 2007 года ў Семяноўцы, кожны дзень а палове восьмай раніцы вяла добраахвотнікам дадатковыя заняткі па беларускай мове. Не было гэта лёгкай справай, бо для дзяцей і моладзі кожны дзень абазначаў вельмі цяжкую працу, перш за ўсё інтэлектуальную.(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF