Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Чырвоныя хрызантэмы

Ніна БРУЧКО

Сумнае, асенняе надвор’е. Усю ноч па ваконных шыбах бубніў дождж. Устала я раненька, а на дварэ далей ідзе дождж, шэра і сумна. Так вельмі я чакала Лукаша, сустрэчы з адышоўшымі бацькамі, дзядамі. На плёскаўскіх могілках гэта вялікі дзень, адзін такі важны ў годзе для памерлых і для нас, яшчэ жывых. Прыспешваю ехаць у Плёскі, падганяю мужа апранацца, забіраю прыгатоўленыя лямпачкі, чырвоныя з залатымі ружамі. Па дарозе, як штогод, трэба забраць сяброўку Веру, а ў Дайлідах купіць прыгожыя чырвоныя хрызантэмы. Сёлета абавязкова чырвоныя кветкі і чырвоныя лямпачкі. Мама пры жыцці найбольш любіла чырвоныя кветкі, чырвоны колер. Хай будзе, уцешымся, і яна, і я.

Спыняемся ля могілак на Дайлідах. Шмат кветак, ды нідзе не бачу чырвоных. Нервуюся. Вера падказвае браць тады белыя, бо колеру бардо — сумныя, а жоўтыя былі ў мінулым годзе. Бярэм белыя, бабулі — кветкі колеру бардо і хуценька ад’язджаем, каб пабыць з найбліжэйшымі як найдаўжэй, суцешыць сэрца аж да вясны. Перад намі больш за сорак кіламетраў. Усе маўчым. Першая спыняю цішыню:

— Помніш, Генік, на Лукаша ў 1954 годзе мы з табою пазнаёміліся, — кажу з усмешкай мужу.

— А я ўжо і забыўся...

У той час Лукаша было як амаль Спаса, днём гасцінаў і танцаў. Памятаю, у той дзень на Лукаша стаяла асенняе пахмурнае надвор’е. Была гэта нядзеля, тады, вядома, моладзі было шмат, і з акалічных вёсак, і тае з горада. Сустрэча з сябрамі, якія раз’ехаліся па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF