Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Новыя жыхары Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пусцеюць нашы мясцовасці, у тым ліку і Орля. Адыходзяць у вечнасць пажылыя жыхары, прыбывае пустых хат і... наплываюць новыя людзі з краіны, а нават з замежжа, людзі розных канфесій і рас.

Пустыя дамы хутка атрымліваюць новых уладальнікаў. Калісь, калі толькі сталі пусцець хаты, людзі сталі хвалявацца, што такія безнаглядныя будынкі паразвальваюцца.

Чаму людзі захацелі сяліцца ў нашых хатах? Данута Тукальская з Варшавы ўжо дваццаць гадоў звязана з Орляй, куды пераязджае з вясны да зімы (пра яе „Ніва” пісала ў красавіку 1998 года ў артыкуле „У тайзе выхаваная”). Яна падкрэслівае, што ў Варшаве не вытрымала б цэлы год, бо жыве па рухавай вуліцы, дзе гул і дым. А ў Орлі спакой, чыстае паветра і добрыя людзі. Яна адной з першых купіла пусты дом па Кляшчэлеўскай вуліцы, адрамантавала і выратавала ад руіны. Яна, хаця каталічка, любіць схадзіць у царкву. Мясцовыя ўжо звыкліся з ёю, хаця спачатку дзіваваліся, што захацела жыць на вёсцы, калі нашы жыхары лічылі гонарам перасяленне ў горад, нават у Бельск.

Лік пустых хат у Арлянскай гміне дасягнуў апагея недзе дваццаць гадоў таму. Не было тады ахвотных на іх куплю і гэтыя будынкі разам з панадворкамі былі надта таннымі. Але калі з’явіўся на іх попыт, тады і ўласнікі павысілі цэны. Зараз, недзе так ад пяці гадоў, на куплю старой хаты ці мураванага будынка могуць сабе дазволіць толькі заможныя людзі, напрыклад тыя, што зарабляюць у Цэнтральнай Польшчы. Гэтакім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF