Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Незвычайная солтыс

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Якую ролю адыгрывае на вёсцы солтыс і ці лічыцца ён важнай ды ўплывовай фігурай? Здаецца мне, што папулярнае меркаванне — асабліва гарадское — зводзіць ягоную ролю адно да фармальнасці, да першапланавай фігуры адно ў анекдотах. Можа яно так сапраўды і здараецца ў некаторых вёсках, але не ўсюды. Бывае часам, што выбар солтыса — нават у невялікай мясціне — закранае самую Варшаву...

Наталля Федарчук нарадзілася і правяла дзіцячыя гады ў Кіраваградскай вобласці Украіны. Пазней закончыла Адэскі фінансавы тэхнікум. І ўжо прыгожай і стройнай дваццацігадовай маладзіцай наведала ў пачатку 1990-х гадоў нашу краіну, дзе пазнаёмілася з таксама стройным кавалерам з падсямятыцкай вёскі. Што было далей — не стану пісаць, бо ж кемлівы наш чытач напэўна сам дадумаецца.

У 2005 годзе наша краіна далучылася да Еўрасаюза. Прыйшла тады Польшча быццам у новую сям’ю — так як Наталля Федарчук у 1993 годзе ў Клюкава. А ў новай сям’і новыя — абавязкі! Сяляне атрымалі магчымасць хадайніцтва за сельскагаспадарчымі даплатамі, а гэта ж навізна, да таго ж патрабуючая ад простага вясковага народу працаёмкага змагання з усякай бюракратычнай усячынай.

А спадарыні Наталлі — фінансісту па адукацыі — запаўнянне такіх дакументаў што босаму разуцца...

— Яшчэ ў Сямятычах не ведалі, як тыя заяўкі пра сельскагаспадарчыя даплаты распісваць, а я ўжо ведала, — кажа.

Спярша яна аформлівала свае заяўкі, а пасля сталі да яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF