Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Хто выжыве на вёсцы?

Аляксей МАРОЗ

(працяг з 48 н-ра)

У 1999-2004 гадах цана на зямлю ў даўніх краінах Еўрасаюза павысілася ў сярэднім на 30%. Паказвае гэта, што зямля ў сярэднім даражэла па 6% у год. Маючы на ўвазе, што зямля ў Літве каштуе толькі па 400 еўра за гектар, а ў Латвіі па тысячы еўра, а таннейшую зямлю можна будзе купляць у будучыні ў Балгарыі ці Румыніі, то цяжка разлічваць, што немцы або французы стануць масава купляць у нас поле і павысяць яго цану. Калі немцы рашацца купляць зямлю, хутчэй за ўсё будуць гэта рабіць у заходняй Польшчы, дзе ёсць яшчэ для продажу вялікія плошчы ўгоддзяў ад былых пэгеэраў. Цана зямлі ў нас вельмі хутка павышаецца, бо зараз яе ўласнікі, атрымліваючы еўрасаюзнае дафінансаванне, стрымліваюцца з продажам поля. Калі дафінансаванне да гектараў будзе спынена, што прадбачваецца зрабіць у Еўрасаюзе, а падаткі за поле павысяцца, можа ў хуткім часе трапіць да продажу вялікая колькасць поля і цана зямлі можа хутка панізіцца.

Як мадэрнізуюць гаспадаркі?

Праграма развіцця вясковых тэрыторый у 2007-2013 гадах прадбачвае розную грашовую дапамогу для інвестыцый і прыстасавання палёў да гаспадарання ў цяжкіх умовах. Розніцы паміж нашымі гаспадарамі і сялянамі заходніх краін Еўрасаюза цяжка было б ліквідаваць без выдатнай вонкавай фінансавай дапамогі і нашы маладыя гаспадары ў рамках праграмы „Мадэрнізацыі сельскіх гаспадарак” пачалі хадайнічаць за дапамогу размерам у сотні тысяч злотых, для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF