Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

„Белсат ТВ” у тэлеэфіры

10 снежня 2007 г. пачне вяшчаць канал беларускага тэлебачэння „Белсат ТВ”. У сувязі з гэтым пра планы ды ідэі распавяла нам яго дырэктар Агнешка РАМАШЭЎСКАЯ.

Ніва: — Як будзе выглядаць доўгачаканае адкрыццё тэлеканала?

Агнешка Рамашэўская: — Адкрыццё адбудзецца ў панядзелак, у 13 гадзін. Спадзяюся, што ўсё будзе гатовае. Калі пра гэта думаю, то мяне, шчыра кажучы, аслабляе. Пасля, у кінатэатры „Люна” ў Варшаве адбудзецца прэм’ера фільма Міраслава Дэмбінскага „Музычная партызанка”. На канец запланаваны канцэрт гурту „Н.Р.М” у клубе „Стадола”.

Як будзе выглядаць праца тэлеканала ў пачатковым перыядзе?

— Спачатку будзе магчымасць глядзець нас тры гадзіны ў суткі. Думаю, што паставім нашу інфарацыйную табліцу, каб відаць была частата, на якой магчыма нас глядзець. Пачнём са спадарожніка „Астра”, на частотах якога працуе Польскае тэлебачанне. Не будзе гэта адзіны і апошні спадарожнік, бо на пачатку студзеня будзем ужо трансляваць цераз самы новы спадарожнік „Сірыус-4”, якога толькі што запусцілі. У трох гадзінах пробнай праграмы будуць перш за ўсё „Аб’ектыў-экспрэс”, дакументальныя фільмы, якіх прадукцыя па заказе „Белсата” вядзецца ўвесь час. Таксама пойдуць анонсы нашых іншых праграм, у іх ліку серыяла, якога спачатку шкада нам паказваць для абмежаванай колькасці тэлегледачоў. Напэўна будзе можна пабачыць інструкцыю, як падключаць спадарожнікавыя антэны, як іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF