Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Размовы на рынку

Уладзімір СІДАРУК

Кляшчэлеўскія кірмашы здаўна вядомыя ў наваколлі. Калісьці кожны панядзелак з самой раніцы шнурочкам цягнуліся фурманкі з сельскагаспадарчымі пладамі ды вырабамі вясковых рамеснікаў: дзежамі, бочкамі, цэбрыкамі ды прыладамі для хатняй гаспадаркі. Адны прадавалі, а другія куплялі. На кляшчэлеўскім рынку буйна квітнеў гандаль жывёлай. Тут можна было прадаць або купіць кароўку, авечку, парася ці каня. Гандлем коньмі займаліся адмысловыя гандляры і цыганы.

Цяпер рынак зусім інакш выглядае. Конныя фурманкі адышлі ў нябыт. Сяляне на кірмаш прыязджаюць на трактарах або аўтамабілях. Ды і асартымент тавараў прапанаваных на латках не напамінае даўнейшага вобразу. Усяго тут удосталь, пачаўшы ад гародніны, фруктаў ці бульбы, а закончыўшы на вопратцы, галантарэі, абутку і прадметах хатняга ўжытку. З гандлю жывёлай адны парасяты засталіся. Гэты тавар прапануюць шматлікія сяляне. У асенне-зімовы перыяд кляшчэлеўскі рынак пачынае працаваць з сямі раніцы а разыходзіцца перад дзесятай.

Прыязджаюць сюды сяляне не толькі з наваколля, але і з суседніх Дубіцкай, Чаромхаўскай ды Арлянскай гмін, а нават з пад Гайнаўкі ці Бельска-Падляшскага. Пры канцы лістапада пацікавіўся я цэнамі збожжа ды парасят. Узяўшы з сабою свайго неразлучнага спадарожніка (ровар, разумеецца), 26 лістапада ў 634 на рэйкавым аўтобусе падаўся я з Чаромхі ў Кляшчэлі. На кірмашы быў я ўжо перад сёмай. Пакупнікоў можна было палічыць на пальцах. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF