Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Яны засталіся

Алесь АДАМКОВІЧ

Не ім суджана знікаць. Яны засталіся сярод сённяшніх дзён, якія няўмольна бягуць у вечнасць, пакідаючы на старонках гісторыі памяць, без якой не будзе заўтрашняга дня. Дзеі... Яны знітавалі свет тысячагадовай даўніны з тым, каб гэта перанесці ў невядомую далячынь надыходзячых стагоддзяў. Бо гэта ёсць тым, што вызначае нас з масы людзей, даючы быць нам нацыяй, бо мы маем гісторыю і свае дзеі на гэтай зямлі.

Але не ўсім гэтага хочацца. І шматлікія сілы хочуць сцерці не толькі дзеі, але і памяць аб іх. Такі лёс напаткаў і нашу нацыю. Гістарычны шлях нашага народа склаўся так, што шматлікія хацелі скрасці не толькі яе гісторыю, але і памяць, з тым, каб пасля далучыць да сябе.

Гісторыя ХХ стагоддзя — перш за ўсё гэта гісторыя змагання і даказвання свае існасці на палітычнай карце свету. Яна складаная і трагічная, у многім няўдалая і зняважаная. Але яна была. А значыць — мы жывыя як нацыя, як народ, як асобы, бо здольныя на пратэст і не даем сябе сцерці з твару зямлі насуперак волі моцных гэтага свету.

Адной з такіх падзей быў Слуцкі збройны чын, чарговыя ўгодкі якога 24 лістапада 2007 г. адзначала Таварыства беларускай культуры ў Літве.

З ходам падзей, якія адбываліся ў тых далёкіх дваццатых гадах, пазнаёміў Валеры Місюк. Ён кораценька распавёў аб тых трагічных падзеях і зламаных лёсах як Бацькаўшчыны, так і тых людзей, што паміралі, каб жыла Беларусь.

На жаль, у сённяшняй Беларусі памяць аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF