Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Уладзімір Калеснік і ягоны свет

Тамара ЛАЎРАНЧУК, Высокае

Дзень 17 верасня 1922 г. назаўсёды ўпісаны ў літаратурнае жыццё Брэстчыны, бо звязаны з народзінамі знакамітага чалавека, які значную частку свайго жыцця аддаў гэтаму куточку Беларусі.

Нарадзіўшыся ў вёсцы Сіняўская Слабада, што ляжыць на правым беразе Нёмана ў Карэліцкім раёне Гродзеншчыны, ён з самага дзяцінства цягнуўся да навук. Бацька не надта быў усцешаны, што сын паступіў у Навагрудскую польскую гімназію, бо планаваў далучыць яго да працы плытагона: „Навошта вучыцца — мучыцца, панам не стане... Вось пойдзем на плыты, навучу яго плытнікам, стане рэтманам, будзе жыць кум каралю, сват міністру, як я”.

Як успамінаў сам: „Прыходжу я (ішоў так спакойна, думаю: не паступлю — бацьку дагаджу, паступлю — матцы дагаджу) — паступіў... І патопаў дадому 45 кіламетраў, прынёс гэтую вестку”. Пасля былі Мінскі педінстытут, аспірантура, праца ў настаўніцкім інстытуце Бабруйска і — Брэсцкі педагагічны.

Тут ён загадваў кафедрай беларускай літаратуры, быў старшынёй літаратурнага аб’яднання „Берасцейскае вогнішча”, многа пісаў, а ў вольны час любіў пасядзець з вудай або падыхаць водарам лесу ў пошуках грыбоў-ягад, а часцей — галінак незвычайнай формы, каранёў альбо іншых хітраспляценняў прыроды.

Будучы ўсебакова таленавітым, ён найперш тонка адчуваў і глыбока ўсведамляў значэнне мастацкага слова і яго ролю ў жыцці грамадства, прысвяціўшы сваё жыццё выяўленню, даследаванню і паказу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF