Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Космас „Бязмежжа”

Міры ЛУКШЫ

Праграмная рада тыднёвіка „Ніва” і Беларускі саюз у Польшчы запрасілі літаратараў, крытыкаў, выдаўцоў і аматараў літаратуры на ХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”, які пачаўся 22 лістапада ў Беластоку бенефісам Надзеі Артымовіч, а працягваўся да 24 лістапада ў Новым Ляўкове, на хутары ў Лазовым Нараўчанскай гміны. Сабраліся на сваім чарговым правінцыйна-сталічным „з’ездзе” старыя (ужо сярэдняга пакалення) і новыя творцы, вядомыя тым, каму блізкае роднае слова і літаратура. Гэта сціплыя паэты і такія, чые дэкламацыі прагучаць могуць і „са стадыёнаў”, і празаікі — сведчанне спеласці літаратуры, і творцы, якія больш энергіі прысвячаюць распаўсюджванню літаратуры, зборам і ратаванню спадчыны іншых аўтараў — выдаўцы часопісаў, крытыкі. Яшчэ нядаўна выдаваўся пасля чарговых „Бязмежжаў” часопіс у Беластоку — „Правінцыя”. Затое пра свае „правінцыйныя” часопісы гаварылі іншыя творцы — пра полацкае „Калоссе” Алесь Аркуш, пра ўсё мацнейшы мінскі „Дзеяслоў”, дзе друкуюцца найлепшыя аўтары ўсіх пакаленняў — Эдуард Акулін, пра выданні Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына” — яго віцэ-старшыня Ніна Шыдлоўская, што прывезла вялізны чамадан кніг — частку апошніх выданняў згуртавання. З Гродна прыехалі Юры Гумянюк, Ганна Аўчыннікава (дасканалы дэбют у „Дзеяслове”; з тэкстам пра маладыя літаратурныя галасы Гродзеншчыны), з маладымі галасамі Брэстчыны — Ярына Дашына і з успамінам і новымі творамі, зусім адноўлены Ігар Сідарук з Кобрына... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF