Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Едуць МАЗы

Раіна СТЭФАНЧУК

Жыхары Падляшскага ваяводства маглі ў апошнія дні заўважыць на сваіх вуліцах новы, у двое дзвярэй, гарадскі аўтобус, выраб мінскага завода МАЗ. Нявыключана, што такія якраз машыны будуць неўзабаве ездзіць па нашых вуліцах, прынамсі ў некаторых гарадах. Мабыць, таксама выкананыя ў Мінску сучлененыя аўтобусы.

Параўнальна невялікі да тых, што ездзяць у нашым рэгіёне, аўтобус найбуйнейшага беларускага аўтазавода быў тэставаны м.інш. у Беластоку, Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім.

— Нашы аўтобусы ездзяць ужо больш за паўгода хоць бы ў Сілезіі: Катавіцах ці Забжы, і там яны добра ўспрыняты, — сказаў у размове з „Нівай” прадстаўнік МАЗ на Польшчу Юрый Міхайлоўскі. — Цяжка сказаць, колькі гарадоў вашага рэгіёна маглі б іх купіць, пакуль мы гэтыя аўтобусы тэстуем. Думаю, аднак, што варта, бо нашы цэны нашмат больш канкурэнтныя і ніжэйшыя ў параўнанні з іншымі фірмамі, таксама і польскімі, бо на каля 30-40 працэнтаў.

У тэставаны ў апошні час аўтобус можна змясціць 72 асобы. Ёсць у ім 25 месцаў для сядзення, сярод іх месцы для інвалідаў. Важыць ён амаль 8 тон. У Беластоку два дні быў ён тэставаны на лініі н р 23, значыць, на шляху Віядук/Стадыён — Клепачы (пятля) (праз вуліцы Алея Яна Паўла ІІ, Каперніка, Герояў Монтэ-Касіна).

Віцэ-старшыня Камунальнага прадпрыемства гарадскога транспарту (КПГТ) у Беластоку (адна з трох гарадскіх транспартных суполак) Марцін Москва пакуль не хоча гаварыць аб канчатковых вырашэннях (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF