Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Чвэрць стагоддзя з беларускай песняй

Аляксей МАРОЗ

Яшчэ ў 1982 годзе, некалькі месяцаў пасля стварэння гайнаўскага калектыву, прыняў ён назву Беларускі калектыў песні Гайнаўскага дома культуры. Хаця пазней у афіцыйным названні згубілася слова „беларускі”, аднак засталося яно ў сэрцах гайнавян. Не загінула ідэя дзеячаў гарадскога гуртка Беларускага грамадска-культурнага таварыства, якія заснавалі беларускі калектыў на сходзе ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Калі калектыў пераўтварыўся ў вялікі Хор Гайнаўскага дома культуры, яго рэпертуар надалей абапіраўся ў галоўным на беларускія песні і фальклорныя творы, запісаныя на Гайнаўшчыне. У час замежных гастроляў гайнаўскія харысты найчасцей расслаўлялі беларускую песню ў Беларусі, а частымі гасцямі гайнаўскіх спевакоў сталі замежныя беларускія хоры і калектывы. Харысты з Гайнаўкі спяваюць не толькі перад беларускай публікай. Іх выступленні ў гарадах Польшчы, Літвы, Чэхіі і Славакіі таксама сустракаліся з вялікім зацікаўленнем. Спевакі падлічылі, што на 420 канцэртах іх слухала болыш за 320 тысяч людзей.

Гонар і слава ГДК

Юбілейныя святкаванні падрыхтаваны былі з размахам. 24 лістапада ў час святочнага канцэрта ў вялікай зале Гайнаўскага дома культуры побач юбіляраў выступілі „Куранты” з Бельска-Падляшскага, „Гасцінец” з Гродна і малады гурт „Аўра” з ГДК.

Гайнаўскія харысты раней былі ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністра культуры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF