Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Выбары — добрая і цікавая рэч

Васіль САКОЎСКІ

Усё ж такі добрая і цікавая рэч дэмакратычныя выбары. Пераважна тыя ў Сейм і прэзідэнцкія. Апрача ўсяго тут традыцыйнага дабра, выцякаючага ўжо з самой назвы „дэмакратычныя”, нясуць яны ў сабе яшчэ мноства пабочных элементаў. Напрыклад, смешнасці, камічнасці. Да чаго ж могуць быць смешныя, камічныя людзі ў пагоні за ўладай, кар’ерай. Сапраўды, людская смешнасць, дурнота часамі бывае безгранічнай. Карысць ад гэтага такая, што хаця можна пасмяяцца ўволю ў наш так сумнаваты час. А смех, як вядома, гэта ж здароўе, якога многім з нас так не хапае. Доступ жа да традыцыйнай нашай медыцыны штораз цяжэйшы і каштоўнейшы.

Дзякуючы сучасным развітым сродкам масавай інфармацыі, можам цяпер наглядаць не толькі за сваімі выбарамі, але і за выбарамі ў нашых суседзяў. Так што выбараў, а, значыць, і смеху на ўвесь круглы год нам хопіць.

Вось дэмакратычныя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны. Шуму, крыку, сварак, штурхатні мноства. Тут спаборнічаюць і сацыялісты, і камуністы, і блокі панурага і парэпанага Віктараў ды ззяючай як вясенняе сонейка Юліі Цімашэнка. Адным словам, уся гама колераў і фізіяномій. Усе яны аж са скуры лезлі, каб паказацца найлепшымі, найразумнейшымі, найсправедлівейшымі, найдастайнейшымі. І даказаць наіўным выбаршчыкам, што менавіта яны і толькі яны — ратунак ды працвітанне Украіны. Усе іншыя групоўкі ва ўладах — гэта крах роднай Украіны і скрыгат зубоў. Ці ж не смешнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF