Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Лёс спадарожніка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Днямі ўбачыў я ў адной з цэнтральных мінскіх кнігарняў шыкоўны з паліграфічнага гледзішча пяцітомнік — маскоўскае выданне з назвай кшталту „200 міфаў пра Сталіна”. У ім аўтар, нейкі Мартырасян, даводзіць пра „фальшаванне” дэмакратамі сапраўднага аблічча і гістарычнай ролі вялікага Сталіна. Як тут не прыгадаць, што адраджэнне культу Сталіна ў апошняе дзесяцігоддзе пачалося менавіта з Беларусі. Спярша паставілі помнік у раённым цэнтры Свіслачы, потым выдалі шыкоўную кнігу з услаўленнем „бацькі народаў”, пасля збудавалі цэлы комплекс — псеўдагістарычную „Лінію Сталіна” пад Мінскам. А ўрэшце па галоўным канале беларускага тэлебачання запусцілі дакументальны серыял, ад якога патыхала непрыхаваным і жахлівым савецкім таталітарызмам. Зараз эстафету працягваюць маскоўскія ідэолагі, даўшыя зялёнае святло на выданне пачварных па сваёй хлуслівай сутнасці тварэнняў.

Сённяшняя Беларусь — гэта палітычны спадарожнік Масквы. Такі як штучныя спадарожнікі Зямлі. Цяперашні Крэмль мае не так шмат саюзнікаў на знешняй арэне — акрамя Беларусі яшчэ Узбекістан, Казахстан, Таджыкістан (былыя васалы-рэспублікі, у якіх да гэтага часу пануюць азіяцкія дэспатычныя рэжымы, што да сёння знаходзяцца ў значнай залежнасці ад Расіі), якія на розных сусветных форумах заўсёды галасуюць так як Вялікі Брат. Асабліва гэта датычыць выбарчых працэсаў. Вось на апошнія парламенцкія выбары ў Расіі зусім не прыехалі міжнародныя назіральнікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF