Ніва № 49 (2691), 9 cнежня 2007 г.

Грамада

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромністай такой грамадзе?

Беларусы.

29 і 30 лістапада 2007 года адбылася ў Беластоку навуковая канферэнцыя „Грамада — міфы і рэчаіснасць. Грамадска-палітычная сітуацыя на беларускіх землях у трэцяй дэкадзе ХХ стагоддзя”, ладжаная Кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку і Беларускім гістарычным таварыствам. У канферэнцыі прынялі ўдзел беларускія і польскія гісторыкі.

Феномен Беларускай сялянска-работніцкай грамады невыпадкова прыцягвае ўвагу вучоных, так як кожная яркая ўспышка прыцягвае ўвагу назіральніка. І ўсё яшчэ гэтая з’ява загадкавая, з не да канца высветленымі яе прычынамі. Таму і даследчыкі падыходзілі да яе ўсебакова, не толькі разглядаючы гістарычны грунт пад яе, але нават экстрапаліруючы ў мінулае некаторыя сённяшнія з’явы, якія назіраюцца ў беларускім грамадстве.

А што яны нясуць на худых плячах,

На руках у крыві, на нагах у лапцях?

Сваю крыўду.

Што ж такое сталася, які такі выбуховы зарад быў пакладзены ў Заходнюю Беларусь, што загарэўся буйнай грамадскай успышкай і зараз так жа хутка патух? Адной з галоўных прычын трэба палічыць першую сусветную вайну і прымяненне ў ёй таго ваеннага прыёму, якім асабліва ахвотна карысталася расійская ваенная вярхушка — гэта тактыка спаленай зямлі і высяленне з яе людскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF