Ніва № 48 (2690), 2 снежня 2007 г.

Бязмежжа. Мы з гэтай зямлі...

Міра ЛУКША

„Паэзія гэтая — ад рэчкі Нарвы і балот...”, — пісаў у рэцэнзіі на першую кнігу прозы Міры Лукшы ў 1992 годзе Сакрат Яновіч, першанівец ад 1956 года. Усе яны, хто хацеў выказаць свае думкі і пачуцці на роднай мове, прайшлі праз беластоцкую „Ніву”, якую назваў так, як спадчынніцу віленскай „Нівы”, заснавальнік і „Нівы”, і Беларускага грамадска-культурнага таварыства ды гуртавальнік і абуджальнік тутэйшага беларускага літаратурнага руху ды і самой „Белавежы” хлопец з суседняй Белавежы, крыху старэйшы ад пачаткоўцаў, бо трыццацігадовы тады, Георгій Валкавыцкі. Ён і дагэтуль гойсае па белавежскіх гонях, хоць яму добра за восемдзесят — непадалёк ад гэтага месца, дзе мы тут апынуліся — у Новым-Ляўкове. І нават гаворка ў нас падобная — белавежска-семяноўская, пушчанская. Усе дарогі вялі ў „Ніву” і праз „Ніву” — ці то карэспандэнтаў — шукальнікаў, шчырых выяўляльнікаў праўды, допісы якіх заўжды былі акрашаны залатымі крышынамі народнага гумару і здаровых думак, былі свайго роду часам лірычнай публіцыстыкай, або былі аўтары з натуры паэтамі — чытачамі паэзіі, знойдзенай у кніжыцах, прывезеных з далёкай Сібіры з бежанства — Пушкіна, Лермантава, Кальцова і іншых, пасля таксама і друкаванай у „Ніве”. Карэспандэнты ці проста чытачы знаёміліся праз „Ніву”, як у апошнім нумары расказвала Надзея Каролька пра свайго мужа Кастуся з суседняга з „Бора-Здроем” ляўкоўскага хутара, які спецыяльна паехаў быў да ніўскага аўтара з суседняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF