Ніва № 48 (2690), 2 снежня 2007 г.

Вярнуліся ў мінулае

Аляксей МАРОЗ

Прадстаўнікі розных пакаленняў, якія 18 лістапада г.г. выступілі ў Гайнаўскім доме культуры на ХІV Прэзентацыях абрадавых калектываў, ладжаных Беларускім грамадска-культурным таварыствам, звярталі ўвагу на аўтэнтычны фальклор, з выкарыстаннем якога рыхтаваліся яны да мерапрыемства. Мае старэйшыя суразмоўцы ўспаміналі пра абрады, што памятаюць з маладосці і на падставе якіх узнікалі сцэнарыі калектыўных выступленняў. Дзеткі і моладзь рыхтаваліся да мерапрыемства на аснове сабранага раней фальклору і пераказаў іх бацькоў і бабуль. У асноўным старэйшая публіка радавалася, што мела нагоду вярнуцца ўспамінамі ў мінулае.

Дзеткі з Прадшколля н р 7 у Бельску-Падляшскім і Прадшколля н р 3 у Гайнаўцы прыбылі са сваімі апекунамі. Іаанна Юзючук і Тарэса Артэмюк з Бельска ды Вера Масайла з Гайнаўкі знаёмяць дашкольнікаў з фальклорам і ўжо чарговы раз падрыхтавалі з малечамі абрадавыя сцэнкі. Гарачыя апладысменты гайнаўскай публікі, пахвальныя словы арганізатара мерапрыемства і захапленне бацькоў былі для дашкольнікаў падзякай за адважныя і цікавыя сцэнкі з вясковых „Вячорак”, якія падрыхтавалі бельскія і гайнаўскія дзеткі. Моладзь з калектыву „Антракт” з Бельскага дома культуры і дарослыя акцёры з калектыву „Жэмэрва” Музея малой айчыны са Студзіводаў цікава паказалі ўжо забыты ў нас абрад „Рогулькі”, у якім галоўнымі героямі былі дзяўчына-„рогулька” і малады хлопец, з якімі гуляла астатняя вясковая моладзь. Бельскія акцёры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF