Ніва № 48 (2690), 2 снежня 2007 г.

Беларуская асвета ў Еўрасаюзе (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі я спытала, які будынак займае віленская беларуская школа, мне патлумачылі: у гэтым будынку раней быў дзіцячы садок.

— Ды чым ён характэрны?

— Нічым, — маё пытанне выклікала здзіўленне, — усе савецкія садкі выглядаюць ідэнтычна!

Тое, што я пабачыла на месцы, выглядала змрочна і прыгнятальна. Школа патрабуе грунтоўнага рамонту. Доўгі час я мазгавала наконт сэнсу стэнда з прыгажуняй у саламяным вянку (ды прозвішчам Францішка Скарыны) ля ўвахода ад вуліцы. Прыходзіў толькі адзін адказ: „Мабыць, каб адвесці вочы ад заняпаду, у якім апынуўся школьны комплекс!”

Сама школа прасторная, з вялікай колькасцю памяшканняў і неабходным абсталяваннем. Ёсць сталовая, святліца, кабінеты, музей. Праўда, віленчукі, якія маюць у памяці даваенны беларускі музей у Базыльянскіх мурах (сярод экспанатаў былі, між іншым, арыгінальныя выданні Францішка Скарыны, слуцкія паясы), прэстыжнасць школьнага музея вызначаюць у адным сказе: „Там жа няма і аднаго арыгінальнага экспаната!”

Пасля ўваходу ў школьны будынак настрой мяняецца „на плюс”. У адкрытых залах, якія спалучаюць калідоры-лабірынты, шмат дэкаратыўных раслін, экалагічныя экспазіцыі, малюнкі школьнікаў, карцінная галерэя. Маецца ўражанне ўтульнасці, свойскасці. Праўда, абсталяванне тут сціплае і далёка несучаснае, аднак дагледжанае стараннай рукой. Чамусьці адразу мне схацелася спытаць пра канкурэнцыю:

— А колькі ў Вільні польскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF