Ніва № 48 (2690), 2 снежня 2007 г.

Хто выжыве на вёсцы? (1)

Аляксей МАРОЗ

З-за вялікіх чэргаў, у якіх па некалькі дзён тысячы сялян стаялі перад ваяводскімі аддзяленнямі Агенцтва развіцця і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, каб атрымаць вялікую грашовую ўспамогу на мадэрнізацыю сваіх гаспадарак, наша грамадства ўспомніла пра земляробаў і стала гаварыць пра іх праблемы і поспехі. У некаторых гараджан паявілася нават зайздрасць, калі пачулі, што „большыя” гаспадары атрымаюць па сто, дзвесце ці нават трыста тысяч злотых грашовай дапамогі з еўрасаюзнага і дзяржаўнага бюджэтаў, а раней чулі пра пастаянныя даплаты да сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак звычайныя гаспадары надалей гавораць пра нізкі даход з сельскагаспадарчай вытворчасці, які ў малой ступені павышаюць нават пастаянныя еўрасаюзныя даплаты. Сяляне бачаць, што дапамогу размерам у сотнях тысяч злотых атрымліваюць толькі адзінкі з іх вёсак, якія яшчэ раней узбуйнілі свае гаспадаркі і пачалі вялікія інвестыцыі, калі зямля і сельскагаспадарчыя машыны былі намнога таннейшымі. Большасць гаспадароў мусіць задаволіцца толькі даплатай памерам у некалькі тысяч злотых у год, якой недастаткова, каб дакупіць зямлю, машыны або перабудаваць хлеў, не гаворачы ўжо аб грунтоўнай мадэрнізацыі гаспадаркі. Каб дакладней высветліць як да новай рэчаіснасці прыстасоўваюцца земляробы-беларусы, якія пражываюць у сёлах ці часова ў гарадах, рашыўся я прыглянуцца гаспадаранню і сельскагаспадарчым даплатам на Гайнаўшчыне і Бельшчыне, дзе зямля рознай якасці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF