Ніва № 48 (2690), 2 снежня 2007 г.

Рэтра-транспарт (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З чатырох чыгуначных пуцей, што выходзілі з Гайнаўкі, стогнучы пад цяжарамі ўсялякіх грузаў, зараз астаўся толькі адзін, у Чаромху. Яшчэ хаўкае ён толькі дзякуючы ін’екцыям з падляшскай Маршалкоўскай управы ў транспарт, які штораз больш разыходзіцца са здаровым сэнсам. Але пакуль ёсць у нас галасістыя людзі, якіх менталітэт астаўся ў ХІХ стагоддзі, гэты спектакль можа яшчэ прадаўжацца.

У напрамку Орлі думаў я паехаць на курсавым аўтобусе. На той аўтобус на адпраўной платформе чакала яшчэ пятнаццаць асоб — амаль усё вакзальнае пасажырства, пераважна пажылыя жанчыны, якія ў Гайнаўку прыехалі за пакупкамі — быў жа гайнаўскі тарговы дзень — серада, — а цяпер накіраваліся вяртацца дадому, з поўнымі сумкамі. Мо былі яны з Махнатага, мо са Старога Корніна, а мо нават з Мора ці Крывятыч. Людзі згаварыліся пра хлеб, што калісь выпякалі самі ў печах, а цяпер памянялі свойскі хлеб на куплёны. Адзін мужчына заўважыў, што гэта Герэк даў калісь сялянам грошы, каб цяпер маглі яны хлеб купляць.

Ах, дай Божа яму здароўе і няхай ён жыве нават сто пяцьдзесят гадоў! — заявіла адна з жанчын.

А калі ёй сказалі, што Герэк даўно ўжо памёр, яна прызналася, што не ведала гэтага пра свайго куміра і пажадала цяпер яму царства нябеснага і лёгкай зямелькі.

Чаканы аўтобус не прыязджаў. І не было як даведацца, што з ім здарылася. На стаянцы стаялі два бельскія аўтобусы, але шафёраў у іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF