Ніва № 48 (2690), 2 снежня 2007 г.

Замкнутае кола

Віктар САЗОНАЎ

Хто прыдумаў кола — ніхто не ведае. І ніхто аж каб занадта гэтым не цікавіцца, бо ў тым няма асаблівага сэнсу. Чалавецтва, папросту, убачыўшы ўсе мажлівасці гэтай прыдумкі, стараецца максімальна выкарыстоўваць яе. Вынаходніцтва тое простае, як і ўсё геніяльнае, і моцнага тэхнічнага ўдасканалення не патрабуе. Можна яго зрабіць жалезным, гумовым, большым, меншым, але прынцып працы застаецца той жа. І мяняць гэты прынцып нікому ў галаву не прыходзіць.

У эканоміцы, як і ў тым коле, таксама ёсць свае непарушныя законы, якія, зноў жа, даўно вядомыя. Кожная гаспадыня ведае, што калі заробак меншы чым расходы, то трэба недзе браць дадатковыя грошы. Можна іх пазычаць, але ж трэба тады нечым аддаваць. Не зможаш вярнуць сам, прыйдзецца над тым працаваць дзецям. Выйсце адно: працаваць трэба больш эфектыўна, выкарыстоўваючы тыя здольнасці і мажлівасці, якія, як кажуць, Божанька даў.

Вось і дзяржава, ці дакладней яе ўрад і тыя дзяржаўныя структуры, якія мусяць дбаць пра эканоміку, павінны мець прыкладна такія падыходы. Большасць так і робіць. І жывуць някепска. Адны выкарыстоўваюць свае рэсурсныя багацці, тыя, хто іх не мае, зарабляюць на тэхналогіях або паслугах. Адным словам на тым, што ёсць. А ў кожнага нешта знойдзецца. Швейцарыя панаставіла банкаў ды гарантуе патаемнасць укладаў, Грэцыя набудавала ля мора гатэляў ды запрашае турыстаў, Нямеччына, грунтуючыся на педантычнасці характару свайго працоўнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF