Ніва № 48 (2690), 2 снежня 2007 г.

Бенефіс у ружах

Ганна КАНДРАЦЮК

— Бенефіс, — як сказала сама гераіня, — раз у жыцці! І невыпадкова свята арганізавала „Ніва”. У гэтым годзе здзяйсняецца 40 гадоў супрацоўніцтва паэткі з нашым тыднёвікам. За гэты час на нашых старонках выспела сем паэтычных зборнікаў, з якіх тры былі выдадзены Праграмнай радай тыдёвіка „Ніва”. Паэзія Надзеі Артымовіч — прыгожая і праўдзівая з’ява ў беларускім свеце. Невыпадкова літаратурныя крытыкі ставяць яе сярод найвыдатнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя.

Мерапрыемства пачалося ў чацвер, 22 лістапада 2007 года, роўна ў 19 гадзін у беластоцкай кавярні „Кабарэ”. Першым на сцэну выйшаў Алег Кабзар з музычным падарункам на словы гераіні вечара. Далей імпрэзу павёў Мікола Ваўранюк. Коля здолеў развесяліць гасцей і паэтку ды заставіць яе прачытаць публіцы свае творы. Віншаванні і бярэмя чырвоных руж ад імя „Нівы” перадаў яе галоўны рэдактар Яўген Вапа, які сам асабіста паклапаціўся, каб на свята Надзеі прыехалі госці з Мінска, Брэста і Гродна. Менавіта таму бенефіс быў упісаны ў сёлетні ўжо 11 выпуск літаратурнага семінара „Бязмежжа”. Паэтку павіншавалі юбілейнымі творамі сябры-паэты — Леанід Дранько-Майсюк і Рыгор Сітніца з Мінска і Юры Гумянюк з Гродна. Прыгожы жэст у бок беларускай літаратуры выказала прафесар Тэрэза Занеўская. Хоць сама была непрысутнай на свяце, напісала віншавальны ліст, які зачытала Валянціна Швед. Адметнае месца занялі дэкламацыі на беларускай, польскай ды кітайскай мовах. Творы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF