Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Гайнаўка — Камянец

Аляксей МАРОЗ

Ужо ад нейкага часу ў Гарадской публічнай бібліятэцы ў Гайнаўцы сталі калекцыянаваць даўнія фатаграфіі горада і яго жыхароў, але ў час рэалізацыі праекта „З гісторыяй у будучыню — замацаванне і папулярызацыя культурнай спадчыны рэгіёна Белавежскай пушчы” адбылася акцыя збірання здымкаў, на падставе якіх можна пазнаёміцца з гісторыяй Гайнаўкі. З ліку трох тысяч фатаграфій, звыш трыста будзе надрукаваных у кніжцы „Гайнаўка ў старой фатаграфіі”. Самыя цікавыя здымкі паказваюцца на выстаўцы ў гарадской бібліятэцы. У рамках праекта працаўнікі Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі збіралі фатаграфіі, звязаныя з гісторыяй і сучасным жыццём Камянца. Бібліятэкары з Беларусі маюць намер працягваць распачатую работу, а гайнаўскія бібліятэкары заклікаюць жыхароў Гайнаўскага павета прыносіць даўнія здымкі, каб у будучыні саставіць супольную калекцыю з Гайнаўшчыны.

— У мінулым наладзілі мы сустрэчу з Яўгенам Тыркелем, былым вучнем Дзяржаўнай школы дрэваапрацоўчай прамысловасці ў Гайнаўцы, які на спатканне прывёз цікавыя фатаграфіі даўняй Гайнаўкі. Тады практычна ўзнікла ідэя збіраць старыя фатаграфіі, якія ўжо паказваліся на некалькіх выстаўках, — тлумачыць старшыня Таварыства сяброў Гайнаўкі і заадно бібліятэкарка Ала Грыц, каардынатарка праекта, які рэалізаваўся са студзеня па лістапад; у канцы гэтага месяца прадбачваецца прамоцыя кніжкі „Гайнаўка ў старой фатаграфіі”. — Збіраючы здымкі пазнаёміліся мы з цікавымі людзьмі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF