Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Уладыслаў Чаржынскі — крытык і літаратуразнавец

Сяргей ЧЫГРЫН

У мінулым годзе ў „Ніве” (н-р 20 ад 14 траўня) быў апублікаваны мой артыкул пра беларускага літаратуразнаўца, крытыка, лексікографа і педагога Уладыслава Чаржынскага (1897-1974), які нарадзіўся ў Сакольскім павеце. Сёння хацелася б расказаць пра яго, як пра беларускага крытыка і літаратуразнаўца, тым больш, што за апошні час знайшоў я шмат новых цікавых звестак пра гэтага таленавітага чалавека. Ды і сёлета 15 траўня яму споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння (у біябібліяграфічным слоўніку „Беларускія пісьменнікі” (Мінск 1993, т. 2, с. 356) дата нараджэння не ўказана, а толькі год).

Максім Гарэцкі ў сваёй „Гісторыі беларускай літаратуры” напісаў: „Літаратурная крытыка развівалася ў нас ужо ў нашаніўскую пару (М. Багдановіч, Л. Гмырак — забіты на вайне ў 1915 годзе, А. Навіна, В. Ластоўскі і інш.). Цяпер яна ўсходзіць на больш падрыхтаваны і навуковы грунт (М. Піятуховіч, У. Дзяржынскі і інш.)”. У. Дзяржынскі, Улідзе — гэта псеўданімы Уладыслава Чаржынскага. Пад гэтымі псеўданімамі наш зямляк выступаў з крытычнымі артыкуламі ў розных беларускіх выданнях у 1920-х гадах.

У 1928 годзе ў Мінску асобным выданнем выйшла праца Уладыслава Чаржынскага „Да пытання аб псіхалагічным стылі нашаніўскай паэзіі”. Яна спачатку была надрукавана ў сакавіцкім нумары часопіса „Узвышша” ў 1928 годзе. Перачытаў я нядаўна гэты матэрыял. Ён сапраўды заслугоўвае ўвагі, бо ў ім крытык выступіў супраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF