Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Выбар жанатага аўтааматара

Віктар Сазонаў

Яна для Анатоля Кавалёва была прыгажэйшай за ўсё на свеце. Харашэйшай чым белы свет, мілейшай чым жыццё, чароўнейшай чым гарэлка і прывабнейшай чым жанчына. Гэта была яго мара, яго спрадвечнае жаданне, яго начныя мроі, штодзённая праца і надзея на змены ў шэрым без прыгод і радасцей жыцці. Гэта была яго новенькая машына колеру зялёнага металіку з надпісам „Ford” на капоце і багажніку. Анатоль цяжка працаваў, каб назбіраць на яе неабходную колькасць купюр з партрэтамі амерыканскіх прэзідэнтаў. Не спаў начамі, часамі краў на заводзе розныя жалязякі, каб пасля прадаць іх у Польшчы, падбіраў усё што кепска ляжыць, прымаў падарункі ад цешчы і бацькоў у выглядзе банкнотаў нацыянальных банкаў розных краін свету, капаўся на лецішчы, эканоміў на ежы і адзенні, але нарэшце здолеў рэалізаваць жаданне старога аўтамабіліста, якому, па вушы спэцканаму ў маторным алеі, прыходзілася апошнія дваццаць гадоў больш капацца ў рухавіку старэнькага і наскрозь прагніўшага „Масквіча”, чым сядзець за яго рулём.

Набыў бы Кавалёў аўтамабіль нашмат хутчэй, каб не каханая жонка, якая паходзіла з такой вясковай беларускай сям’і, якая лічыла, што маёмасць гэта толькі тое, што ў наяўных паперках ляжыць у хаце зашытае ў падушку, на якой ніхто не спіць. Таму носьбіту аўтамары прыходзілася выварочвацца як вужу прабітаму віламі, каб схаваць ад каханай свае рэальныя прыбыткі і дзень за днём, месяц за месяцам, гадочак за гадочкам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF