Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

На ляўкоўскім хутары

Міра ЛУКША

— Ад ляўкоўскай дарогі ўбачыце той хутар, налева, — паказвае нам Мар’янна Рэент групку пабудоў збоч дарогі. Шукаем са Сцяпанам аднаго тутэйшага старажыла-спевака. Сцяпан Копа, як заўсёды на сваіх падарожжах слядамі роднай песні, узброены ў магнітафон, хоць той сёння якраз ледзь дыхае. Знойдзем дзеда-пеюна 1920 года нараджэння, пасля будзе нагода зноў яго наведаць.

На дварэ сярэдзіна лістапада, моцна сячэ вецер, імжыць колкі сняжок.

— Дзе жыве твой дзед Канстанцін Каролька? — выхінаецца з за шыбы Сцяпан, убачыўшы хлапчаня, якое валачэ вялікі веласіпед, ідучы ад збудаванняў. Хлопчык узіраецца, мяркуе: «А, Костак Каролька, о, там!» Відаць, не ягоны гэта дзед, а хлопчык быў у гасцях у калегі. А той выходзіць з татам з шопкі, нясуць дзіўна спакойнага, пагоджанага са сваім лёсам аграмаднага гусака. Гэта ўнук і сын дзеда Кастуся, Янка. А з другога боку збудавання маладая жанчына цёпла ахутаная з двума малечамі ўпраўляецца з яшчэ большай гускай. Усё падворышча застаўлена безліччу розных гаспадарчых машын, некаторыя з якіх выглядаюць яшчэ на дапатопныя. Відаць, шкада выкідваць, у гаспадарцы ўсё можа прыдацца...

Заходзім у хату. На цёплай ляжайцы ў кухні сядзяць дзед і баба, каля іх котка. На душы таксама цяплее. Сцяпан адразу бярэцца за справу. Якія нашы песні памятае дзед Кастусь? Пакуль дзядуля памаленьку адчыняе дзверы сваёй памяці, маладзейшая жонка, Надзея, на тую яго памяць махае рукамі:

— Няма, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF