Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Пансуражскі праект

Размова з бурмістрам Суража, што ў Беластоцкім павеце, Славамірам ГАЛІЦКІМ.

У днях 11-14 кастрычніка Вы пабывалі з візітам у Суражы Віцебскага раёна. З чаго ўзялася ідэя такіх кантактаў і які быў іх пачатак?

— Калі пяць гадоў таму засноўваў я Таварыства прыяцеляў Суража, знайшоў я на карце Еўропы пяць такіх мясцовасцей і стаў меркаваць ці яднае іх нешта больш чым сама назва. У мяне вялікі сантымент да Усходу. Маё прозвішча Галіцкі паказвае магчымае паходжанне продкаў з Галіцкай Русі. Прыглядаючыся гістарычным картам Кіеўскай Русі я заўважыў, што тыя мясцовасці былі на яе рубяжах, у тым ліку і наш — падляшскі. І зацікавіла мяне назва — адкуль яна ўзялася. Гэтая назва мае няпольскія карані, затое ў старарускай мове прыметнік ръжи абазначае моц, магутнасць. Мы выбралі Сураж у Віцебскім раёне, бо ён парытэтны з нашым па колькасці насельніцтва: там пражывае каля 1,1 тысячы жыхароў, у нас няцэлая тысяча, ёсць у нас сходныя публічныя ўстановы, распалажэнне на вялікіх рэках — тут Нарва, там Дзвіна, тут і там сярэдневяковыя гарадзішчы, ну і суседства Падляшскага ваяводства з Беларуссю. Нечаканасцю для мяне было таксама супастаўленне гербаў нашых гарадоў, яны са сходным сюжэтам — тры вежы на абодвух — значыць, чарговы супольны элемент. Беларускі Сураж атрымаў гарадское права сто гадоў пазней за наш.

Яшчэ хачу сказаць, адкуль усе гэтыя Суражы ўзяліся. Маё меркаванне такое: мясцовасць Судак на Крыме раней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF