Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Беларуская асвета ў Еўрасаюзе(3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Высокі ўзровень навучання англійскай мовы і поспехі ў экалагічных праектах чамусьці не ўплываюць на цікавасць да роднай мовы. У мяне склалася ўражанне, што школа патраціла курс на незалежнасць і адметнасць у літоўскім краявідзе. Вось узяць хоць бы стэнды і інфармацыю на калідорах і ў прадметных залах. Няма тут паслядоўнасці ў прымяненні двухмоўя. Інфармацыя найчасцей падаецца толькі па-літоўску, часам па-беларуску, рэдка на дзвюх мовах, адначасова. Прытым на калідорах і ў настаўніцкім пакоі гучыць руская мова.

Апошняя справа — праблема асіміляцыі, якая ідзе з Беларусі. Прытым здзівіў мяне славянафільскі ўхіл (дарэчы, ідэнтычны сустрэла я ў Прыднястроўі). На вестку, што я з Беластока, ахоўнік будынка, які дапамагаў мне не заблудзіцца ў пакручастых калідорах-лабірынтах, пахваліў нашу праваслаўную грамаду:

— У вас такая прыгожая, вялікая царква, малайцы!

Вестка пра адзінаццаць беластоцкіх цэркваў (і дзве ў пабудове) ашаламіла сімпатычнага ахоўніка. Мяне, у сваю чаргу, уразіў нетутэйшы спосаб думання. У Вільні, як нідзе, беларуская грамада прыналежыла разнавідным канфесіям. Побач праваслаўных былі тут католікі, пратэстанты, уніяты, мусульмане. У славутай Віленскай беларускай гімназіі ўрокі рэлігіі выкладаліся для праваслаўных, католікаў, пратэстантаў. У Базыльянскіх мурах, побач гімназіі, існаваў нават сірацінец, якім апекаваўся ксёндз Адам Станкевіч. Словам, справа рэлігійнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF