Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Не толькі пра смецце

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта былі пераломныя сустрэчы, прадказваючыя новы этап супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай, прынамсі ў яе геаграфічным паўночна-ўсходнім, а дакладна беластоцка-гродзенскім маштабе. У Беластоку пабывала пад дваццаць прадстаўнікоў камунальных устаноў Гродна і Гродзенскай вобласці, якія знаёміліся з вырашэннямі наконт складвання, утылізацыі і перапрацоўкі бытавых адыходаў.

На працягу двух дзён беларускія госці наведалі склад адыходаў у Грыневічах і фірму асенізацыйных паслуг „Аства”, суарганізатара — апрача Падляшскага клуба бізнесу, беластоцкіх самаўрадавых улад і беларускага генконсульства ў Беластоку — іхняй пабыўкі. Удзельнічалі яны таксама ў семінарах, прысвечаных праблематыцы бытавых адыходаў, між іншым клопатам з абясшкоджваннем азбесту і утылізацыяй адпадкаў шляхам спальвання ў Польшчы.

Спасылаючыся на візіт, у размове з „Нівай” генконсул РБ у Беластоку Міхал Аляксейчык сказаў:

— Наша супрацоўніцтва павінна развівацца перш за ўсё шляхам прадпрыемстваў. Заўжды наперадзе палітыкі ішоў бізнес. Было мне крыху крыўдна, калі на гродзенскай гаспадарчай выстаўцы „Еўрарэгіён 2007” удзельнічалі толькі адна ці дзве польскія фірмы, хоць былі аж чатыры дэлегацыі з розных польскіх гарадоў. Мне хацелася б, каб такога тыпу абмены маглі адбывацца як найчасцей. Выгады ад такіх сустрэч бываюць усебаковыя. Сапраўдны польскі бізнес існуе ўжо 15 гадоў. Можам вучыцца ад палякаў, бо яны ведаюць, як пачынаць з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF