Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Культура ў Заблудаве

Размова з выконваючай абавязкі дырэктара Гарадскога асяродка анімацыі культуры ў Заблудаве Цэцыліяй ГАЛІЦКАЙ.

Якія галоўныя мерапрыемствы ў гадавым маштабе праводзіць Ваш асяродак?

— Галоўным мерапрыемствам з’яўляюцца Нарадзіны Заблудава — сёлета мінула 454-я гадавіна заснавання нашага горада — якія арганізуем у першую нядзелю пасля 15 жніўня. Гэта мастацка-адпачынковае мерапрыемства з кірмашом у амфітэатры ў Замкавым парку. Стараемся тады паказаць розныя жанры музыкі, так польскай, як і беларускай. Маем тут і народную музыку, і папулярную, і шанты, і блюз, і лёгкі джаз... Выканаўцамі з’яўляюцца калектывы так звонку, напр. з Гданьска ці Любліна ды суседніх гмін, як і ўласныя. Два гады таму выступалі ў нас „Мэрэчанкі” з Беларусі; за апошнія дзесяць гадоў былі яны ў нас тройчы. Сёлета зоркай імпрэзы была Малгажата Астроўская. Знамянальнай падзеяй мерапрыемства з’яўляецца выкананне гейнала Заблудава — „Kiedy ranne wstają zorze” Францішка Карпінскага, які быў нейкі час пражываў у Заблудаве.

Апрача мастацкай часткі адбываюцца таксама спартыўныя спаборніцтвы: футбольныя матчы, шахматны турнір імя караля Жыгімонта Аўгуста, на які арганізатарка нашага шахматнага жыцця Эмілія Каханская запрашае гасцей звонку — з Гайнаўкі ці Сямятыч. Адбываюцца таксама тэнісныя спаборніцтвы за кубак бурмістра Заблудава. А для дзяцей арганізуем г.зв. дзіцячую вёску з рознымі гульнямі і — заўсёды — з тэатральным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF