Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Прыбылі за дапамогай

Аляксей МАРОЗ

Заўсёды 8 лістапада многа людзей збіралася на горцы ў Саках, дзе знаходзіцца царква велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага. У час святкаванняў у гонар гэтага святога людзі прыязджалі, каб памаліцца перад яго цудатворнай іконай. Калі ў Саках узнік мужчынскі манастыр, ікону велікамучаніка Дзімітрыя пачалі ў час святкаванняў выносіць з за алтара на сярэдзіну храма і стала яшчэ большаць колькасць паломнікаў, што прыбываюць на горку з малітвамі, надзеяй на выздараўленне і атрыманне Божай дапамогі для сямейнікаў. На сёлетняе лістападаўскае святкаванне побач жыхароў навакольных сёл прыбылі пілігрымы з больш аддаленых мясцовасцей Беласточчыны і вернікі з розных куткоў Польшчы. Людзі, якія не памясціліся ў невялікай царкве, слухалі багаслужбу і маліліся звонку храма. Прыгожа адноўленая царква, асобна збудаваная званіца, сакоўскі могільнік і драўляныя крыжы, якія людзі сталі часцей ставіць на горцы, ствараюць непаўторную малітоўную атмасферу, што таксама заахвочвае да роздумаў і рэфлексій наконт сэнсу людскога жыцця.

На ўсяночную багаслужбу шматлікія паломнікі прыбылі на машынах і аўтобусах, а вернікі з навакольных сёл дабіраліся пяшком і на веласіпедах. Не перашкаджала ім халоднае надвор’е і не напалохаў снег, які выпаў яшчэ перад святкаваннямі, але і хутка знік. Паколькі цудатворная ікона велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага выносіцца з за алтара толькі адзін раз у год, служылася таксама начная літургія, у час якой перш за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF