Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Рэтра-транспарт (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прыезд у Гайнаўку напаўняе мяне нейкай своеасаблівай увагай. Дзеецца мо гэта таму, што Гайнаўка была маімі дзвярамі ў свет. Таму на змены, што адбываюцца ў ёй, гляджу я не як на нейкія маршчыны, але як на павуцінне, якім зараз тыя дзверы зацягваюцца, так як забіваюцца дошкамі дзверы ў шматлікіх нашых вясковых хатах. Езджу я ў тую маю Гайнаўку на публічным транспарце і прыём гэтага транспарту горадам не развесяляе.

Вось у сераду, 14 лістапада, намеціў я свой маршрут у Орлю праз Гайнаўку менавіта. Заехаў прыватным бусікам, злез у цэнтры горада і падаўся на вакзал побач гарадскога парку. Гайнаўскія чыгуначныя прасторы выглядаюць па-асенняму асабліва восенню. З гэтага боку чыгуначнага палатна, што між вакзальнымі будынкамі і цэнтрам горада, з ранейшых васемнаццаці пуцей зараз прысутнічае чатырнаццаць. І з гэтага ліку восем зарастае тым, што Усявышні сотворил во третий день по Писаниемъ; шэсць яшчэ не выйшла „на пенсію”...

Пяцьдзесят гадоў таму бульдозеры рылі ўзгорак, які гэтак выкапаным абрывам вісіць над пуцямі, што губляюцца ў бок Чаромхі. Сорак гадоў таму з пераезда, што паблізу касцёла, лакаматывы распасоўвалі таварныя вагоны па тых амаль дваццаці парах рэек. І тыя вагоны з меншым або большым грукатам „віталіся” са сваімі новымі суседзямі па таварных эшалонах. Трыццаць гадоў таму на насыпе каля віядука, што паблізу сабора, будавалася „карусель” для распасоўкі лакаматываў. Тлум народу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF