Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Авечым шляхам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Многа стагоддзяў мы некуды ідзем. Невядома куды, мы нават не вызначыліся, хто ж мы. Гэта ва ўсходніх суседзяў цэнтральныя пытанні „Што рабіць?” і „Хто вінаваты?”. У нас зусім іншыя — „А хто там ідзе?” і „Хто смяецца апошнім?”. Расія — гэта агромністая раўніна, па якой носіцца ліхі чалавек. Па Беларусі так не палётаеш. Рэдкі паветраны шар даляціць да сярэдзіны Белавежскай пушчы!

Белыя плямы, чорныя дзіркі, выдраныя старонкі, забытыя імёны, невядомыя падзеі — кароткі нарыс айчыннае гісторыі. Курапаты — дарога смерці. Дзяды — дарога жыцця. Асветнікі нашы ў магілах. Магілы — наша асветніцтва. Кола замкнулася, але круціцца далей. Гэта ў іншых народаў гісторыя развіваецца па спіралі, у нас яшчэ і па „вертыкалі”. Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталіся пот і кроў.

Наша салідарнасць здавён дрэмле як здзірванелы курган векавечны. Калі дрыгавічы дрыжаць, радзімічы радуюцца, калі палачане плачуць, тураўцы смяюцца. Крывічы крывяцца. Чарнобыльцы ў зоне, беластачане ў гета.

Мы самая адукаваная нацыя. Ад езуіцкіх і піярскіх калегіумаў да спадарожніка-нацыянальнай бібліятэкі і піяр-тэхналогій. Сімяон Полацкі вучыў Пятра Першага, Шушкевіч — Лі Харві Освальда, Трашчанок — Лукашэнку. Хто болей маці-гісторыі вінен?

Мы — жалезная нацыя — на вачах у людзей не адцураемся камсамольскага білета, не пакідаем мовы нашай беларускай, толькі дзеля таго, каб не ўмерці. Мы маўчым, маўчым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF