Ніва № 47 (2689), 19 лістапада 2007 г.

Бабе Любе сто гадоў!

Міра ЛУКША

Па дарозе з Беластока ў Белавежу праз Бельск-Падляшскі ў аўтобусе, які ехаў паўнюткі і з якога выходзілі ды сядалі новыя пасажыры я прыкмеціла асоб, якія ехалі на адно мерапрыемства, святочнае. З Беластока, з Бельска і з Галадоў. Селі яны спераду машыны, наўючаныя вялікімі пакетамі, букетамі кветак, а адзін з іх беражліва вёз нешта высокае, як аказалася, шматпавярховае, і то аж з самое Гдыні. Гэта Мікола Карпюк, афіцэр выратавальнага атрада вадалазаў, народжаны ў Шчытах, вёз сваёй матулі Любе Карпюк адмысловы бела-ружовы торт. У Беластоку сеў яе малодшы брат Павел Пятроўскі, у Бельску — сястра Вольга Бароўская, а ў Галадах — сястра Ніна Панасюк. Пра тыя Галады будзе ўспамінаць на кожным кроку старажылка, адна са старэйшых жыхароў пансіяната для прастарэлых „Ракітнік” у Белавежы, па-святочнаму апранутая, уквечаная, з гладкім ружовым тварам.

— Заўсёды была наша Люба румяная, — кажа праз слёзы сястра Оля, бо хоць дзень нараджэння гэта адно з найбольш прыемных свят за ўсё жыццё, ды ж якое тое жыццё было! Пачынаючы з дзяцінства ў бежанстве, сярод дзевяці малечаў, а канчаючы тут, хоць у вельмі мілым месцы, дзе такая добрая кампанія сярод сваіх людзей і пры адметным доглядзе апекуноў пад вокам Мікалая Галёнкі, ды — не сярод радні. І, галоўнае, што б чалавек не перажыў, хай не перажывае, прымае ўсё што лёс нясе. Дзве сястры, тры браты памерлі ўжо ў Любы. А Галады — тое месца-калыска ўсяе сям’і, па якой сумуюць, а найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF