Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Вакол вайны

Успаміны Паўла Грэся з Валіл, народжанага ў 1928 годзе.

Дзед мой расказваў пра паўстанцаў з 1863 года, што яны хадзілі і грабілі. Свае гнёзды ў шляхты мелі, дзе балі спраўлялі. Казакі дзеду загадалі, каб іх вёў, а фурман салому кідаў, каб не заблудзіць. Завёў іх у Радулін, а там яны 46 чалавек перарубалі, а рэшта ўцякла. Казакі яшчэ Каралеўскае Стойла спалілі.

Мой бацька ў 1913-21 гадах у рускім войску служыў, спачатку ў царскай арміі, а пасля ў бальшавіцкай. Быў ён інтэндантам у штабе Дзяржынскага. Спярша служыў у Царыцыне, а пасля ў Маскве. Дзед стаў петыцыі пісаць, каб вяртаўся дахаты і бацька вярнуўся, але злосны быў, бо ўжо быў лейтэнанта даслужыўся. На Тамбоўшчыне, дзе нашы былі ў бежанстве, народ добры быў, але гуляшчы. Дзед рускіх не любіў, хаця яго зяць бацюшкам быў.

У Стоўбцах палякі цікавіліся, чаго мы ў Польшчу едзем. І тут ужо ўстанавілі за нашымі паліцыйны нагляд. Першы год трэба было з’яўляцца на паліцыйны пастарунак раз у тыдзень, а другі год — раз на два тыдні.

У верасні 1939 года прыехалі ў нашу вёску савецкія ваякі на англійскім матацыкле „ВСА”. І да мяне:

— Здравствуй, пацан. Это ваш дом? — пытае.

А ў нашай хаце фіранкі былі, ганак, памаляваныя вокны. Пабачылі бацьку і пытаюць:

— А кто это там?

— Бацька мой.

Пайшлі, прывіталіся, штаб тут хочуць размясціць. Навалілася войска, маёр, дзве кабеты: лекарка і медсястра. Вечарам кормім свіней, а маёр пытае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF