Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Тут прайшла ваенушка

Успаміны Ірэны ТАЛОЧКА з Паўлінова, народжанай у 1930 годзе.

Пры санацыі вучылася я адзін год у школе ў Вульцы-Выганоўскай. У той час школа, якая стаіць па сённяшні дзень, была ўжо пабудавана, толькі была без аддзелкі. Вучні вучыліся ў прыватных хатах. Настаўнічала пані Крулёва, па-польску.

Пры саветах вучылася я таксама год. Тады сталі настаўнічаць прысланыя з усходу Лізавета і Таня. Вучылі яны па-руску, было і па-беларуску. Помню я яшчэ вершык з таго часу:

І што ж цяпер будзе?

Гадае Пятрок,

Яму ж ужо стукнуў

Дзевяты гадок.

Пара бы вучыцца,

Ды школы няма,

А панскія школы

Не вучаць дарма.

Няма ў што адзецца,

Плаціць няма чым.

І кружацца мыслі,

Як мухі над ім.

Саветы хацелі арганізаваць у нас калгасы, але людзі бараніліся і так тады ўдалося абараніцца перад гэтым. Але раскулачвалі і на Сібір вывозілі. З нашай вёскі аднаго вывезлі, кавалера, бо не здаваў ім паставак. Было ў яго дванаццаць ці шаснаццаць штук быдла і калі яны прыязджалі забіраць, то з дубінкай ад іх бараніўся. І ён ужо з Сібіры не вярнуўся. І з Вулькі-Выганоўскай аднаго вывезлі, яго ў Брэст давезлі, а там ужо немцы вызвалілі. То ён пасля немцам выслугоўваўся, а калі саветы сюды вярнуліся, дык ён выехаў недзе на захад.

Пры немцах таксама спачатку школа была, у якой сталі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF