Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Расстраляныя беларусы Беласточчыны на Бутаўскім палігоне

Сяргей ЧЫГРЫН

70 гадоў таму пачалася шырокамаштабная акцыя па ажыццяўленню рэпрэсій на Беларусі, Расіі, Украіне і ў іншых дзяржавах, якія ўваходзілі ў СССР. На працягу 1930—1950-х гадоў былі знішчаны мільёны ні ў чым не віноўных людзей розных нацыянальнасцей, у тым ліку сотні тысяч беларусаў.

Нядаўна мне трапіў спіс расстраляных людзей на Бутаўскім палігоне пад Масквою ў 1937—1938-х гадах. Калі я азнаёміўся з гэтым спісам, быў у шоку. Толькі за перыяд з 7 жніўня 1937 года да 19 кастрычніка 1938 года там было расстраляна 20 765 чалавек (спіс гэты кожны месяц папаўняецца). Асноўная частка расстраляных у Бутаве — жыхары Масквы і Маскоўскай вобласці. Але гэта не толькі рускія, а людзі розных нацыянальнасцей, якія ў той час пражывалі недалёка ад Масквы ці ў Маскве і там працавалі. У спісе расстраляных на Бутаўскім палігоне я ўбачыў, што найбольш было расстраляна яўрэяў, беларусаў, палякаў і латышоў. Усіх іх арыштоўвала Камісія НКВД і Пракуратура СССР ды абвінавачвала ў шпіянажы на карысць Польшчы, Германіі і Японіі. З некаторымі прозвішчамі беларусаў Беласточчыны і іншых рэгіёнаў Польшчы, якія былі расстраляны на Бутаўскім палігоне, хочацца пазнаёміць чытачоў „Нівы”. А раптам нехта ўпершыню даведаецца пра трагічны лёс свайго сваяка, суседа, земляка. Ці можа яшчэ жывуць людзі на Беласточчыне ці на Гродзеншчыне, якія ведалі гэтых ахвяр сталінізму, адгукнуцца і мы пра іх даведаемся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF