Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Забыты подзвіг — бой пад Мастамі

Язэп ПАЛУБЯТКА

Лёсавызначальны бой

1920 год. „Чырвоныя” на абшарах Расіі паканалі „белых”. У іх правадыроў усялілася жаданне несці „пажар рэвалюцыі” ў Еўропу. Першай на іх шляху паўстала адроджаная Польшча. Напачатку лета назіраецца канцэнтрацыя бальшавіцкіх войскаў на заходнім накірунку. 6 ліпеня іх армады пад камандаваннем камандарма Тухачэўскага пачынаюць наступленне на падраздзелы Войска Польскага. Сілы няроўныя і жаўнеры Пілсудскага паспешна адступаюць. 11 ліпеня захоплены Мінск. 21 ліпеня 3-я армія Лазарэвіча выйшла на рубеж Нёмана. Для расіян стратэгічным важным было авалоданне брадамі праз раку ля мястэчка Масты, бо тое давала аператыўную прастору бальшавіцкім войскам для працягу наступу на Варшаву. Разумелі тое і ў штабе Войска Польскага. Таму самы небяспечны ўчастак фронту было даручана абараняць 1-й беларуска-літоўскай дывізіі пад камандаваннем генерала Жалігоўскага, якая ў большасці складалася з мясцовых добраахвотнікаў, якія не жадалі адступаць далей. 1-я БЛД папярэдне заняла абарону на працягу 70 кіламетраў: ад упадзення Шчары ў Нёман і да вёскі Занеманск. Найболей верагодны ўдар праціўніка меркаваўся ля мястэчка Масты, дзе спрадвеку існавалі гандлёвыя броды, таму на гэтым участку абарону заняў 71-шы Гродзенскі пяхотны полк, які складаўся з добраахвотнікаў.

Бой распачаўся ранкам 22 ліпеня. Напачатку артылерыя чырвоных правяла артпадрыхтоўку. Для карэкціроўкі агню скарыстала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF