Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Слуцкі паўстанец з Сакольшчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускія гісторыкі, якія пісалі і пішуць пра збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі — Слуцкае антыбальшавіцкае паўстанне 1920 года, да сваіх даследаванняў заўсёды стараюцца дадаць адзін вельмі цікавы фотаздымак-дакумент. Гэты фотаздымак зроблены ў Вільні ў 1921 годзе. На ім сфатаграфаваны сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў збройных сілаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Каля штандара (злева направа) сядзіць Лявон Вітан-Дубейкаўскі і невядомая беларуская дзяячка, а справа побач каля сцяга стаіць не хто іншы, як Антон Борык. Менавіта пра яго хачу сёння згадаць, хаця звестак пра нашага змагара за волю беларускага народа вельмі мала. У кнізе „Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах” (Мінск 2006) пра Антона Борыка найбольш прыгадвае гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Часам спасылаецца на „Referat działacza politycznego Białorusi Antoniego Boryka z Wilna” Алег Латышонак у сваёй сур’ёзнай манаграфіі „Białoruskie formacje wojskowe 1917-1923” (Беласток 1995).

Упершыню прозвішча Борыка я сустрэў у артыкуле пра Слуцкае паўстанне Анатоля Грыцкевіча ў часопісе „Спадчына” за 1993 год, дзе ён пісаў: „Борык, капітан, — начальнік штаба 1-е Слуцкае брыгады стральцоў БНР” („Спадчына”, ¹ 2, 1993). Вось і ўсё бадай. Але чым больш нашы гісторыкі будуць даследаваць Слуцкае паўстанне і БНР, тым часцей будуць звяртацца да асобы Антона Борыка — загадкавай, мужнай, хітрай. Яго нават звольнілі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF