Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Німбы для правільных

Віктар САЗОНАЎ

Напачатку Адаму Хвастову для поўнага шчасця не хапала толькі грошай. Ён прынамсі ў гэтым быў упэўнены больш, чым яго школьны настаўнік матэматыкі ў тым, што два дадаць два будзе чатыры. Адам быў малады, здаровы, высокі, прыгожы, упэўнены ў сабе, працавіты, вясёлы, не піў, не курыў, не меў кепскіх звычак і сувязей. Ажно суседзі дзівіліся, чаму над яго кучаравай патыліцай яшчэ не запаліўся німб, што прыводзіла людзей да сумневу ў тым, што німбы ўвогуле існуюць. Прэтэндэнтак стаць міс Хвастовай таксама было больш, чым незамужніх дзяўчат у яго горадзе. Але Адам не мог дазволіць сабе павесіць на шыю кабету, якая яшчэ і дзяцей яму панараджае, усё па той жа банальнай прычыне — ён не ведаў за якія грошы ўдасца іх пракарміць. Таму найперспектыўнейшы жаніх на ўсёй заходняй Беларусі, уключаючы таксама і ўсходнія землі і землі этнічнага рассялення беларускага этнасу, а таксама ўсе тэрыторыі, на якіх жыве беларуская дыяспара, найперш вырашыў разбагацець. Для гэтага ён выбраў самы складаны шлях — бізнес. Працаваў шмат і актыўна. І праз дзесяць год ён, на заднім сядзенні ўласнага шасцісотага „Мерседэса”, якім кіраваў яго ўласны шафёр, разважаў пра тое, што не можа жаніцца і зараз, бо бракуе часу на такія рэчы. Справа забірала ўсё. І час, і сілы, і здароўе, і думкі, і мары, і надзеі. Цяпер грошай было як у некалькіх банкіраў разам узятых, а шчасце ўсё адно не спяшалася завітаць у яго двухпавярховы катэдж з высокім плотам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF