Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Юбілей не за гарамі

Міра ЛУКША

Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” праз няцэлы год „стукне” паўстагоддзя ад дня заснавання яго пры рэдакцыі „Нівы” 8 чэрвеня 1958 года. Ужо заранёў пералічыць выпадае здабыткі гэтага найстарэйшага з дзейнічаючых у Польшчы творчых літаратурных згуртаванняў і яго паасобных сяброў, сярод якіх ёсць масцітыя і вядомыя літаратары, аўтары шматлікіх зборнікаў, дасягненні якіх вядомы не толькі на беларускім палетку. Выдалі аўтары „Белавежы” каля двухсот найменняў кніг не толькі па-беларуску, выпускаюць свой літаратурна-крытычны штогоднік „Тэрмапілы”, у якім друкуюцца творы і даследчыцкія матэрыялы аўтараў таксама і з Беларусі, і шырэйшага свету. Пятае пакаленне сяброў гуртуе ўжо „Белавежа”, паколькі прыемна ўбачыць на семінарах і іншых сустрэчах ды знаёміцца з творамі і першымі зборнікамі аўтараў узросту магчымых праўнукаў заснавальнікаў. Семінары калісьці былі сустрэчамі майстроў з маладзейшымі, свайго роду шкалярскімі майстар-класамі, досыць частымі, на якіх прапанаваліся і абмяркоўваліся новыя творы, прарочылася пра новыя шляхі. Цяпер яны найчасцей з’яўляюцца сяброўскай сустрэчай пры салодкім частунку, у час якога абмяркоўваюцца новыя выданні — ці то свежыя зборнікі паасобных аўтараў, ці змест штогоднікаў. Ёсць таксама нагоды для ўспамінаў — таксама пра тых сяброў-пісьменнікаў, якія адышлі ў іншасвет.

Чарговы семінар БЛА „Белавежа” склікаў яго старшыня Ян Чыквін 27 кастрычніка. На жаль, не ўсе сябры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF