Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Важнае месца для беларускай культуры

Размова з Алінай ДЭМБОЎСКАЙ, кіраўніком Музея ў Бельску-Падляшскім (змяшчаецца ў гарадской ратушы), што з’яўляецца аддзяленнем Падляшскага музея ў Беластоку.

У вашым музеі, апрача пастаянных экспазіцый, ладзіцца многа часовых выставак і разнародных сустрэч. Я найчасцей трапляў на прэзентацыі беларускай культуры і мясцовых традыцый Бельшчыны. Якое месца займаюць яны ў вашай дзейнасці?

— Беларускія мерапрыемствы займаюць у нас важнае месца. Прэзентуем матэрыялы па гісторыі рэгіёна і знаёмім з традыцыямі Бельшчыны. У гэтым годзе мы паказвалі выстаўку „Графіка і кераміка Тамары і Уладзіміра Васюкоў”, прывезеную з Мінска, якая спадабалася моладзі і дарослым наведвальнікам нашага музея. У гэтым годзе мы ладзілі сустрэчы, у час якіх старэйшыя людзі знаёмілі вучняў з традыцыямі святкавання Хрыстовага Нараджэння. Дзеткі знаёміліся таксама з велікоднымі абрадамі, малявалі яйкі і выконвалі кветкі. Раней Надзея Анацік з Ягуштова вяла заняткі, у час якіх вучыла аздабляць велікодныя яйкі. Ладзілі мы таксама супольныя заняткі для дзетак і старэйшых людзей, у час якіх вучні знаёміліся з харчаваннем у мінулым.

У вашым музеі знаходзяцца этнаграфічныя экспанаты з навакольных вёсак і вырабы народных мастакоў Бельшчыны.

— Гаворым у нас аб вясковым жыцці і ладзім мерапрыемствы супольна з жыхарамі сёл. Арганізавалі мы сустрэчы ў Ягуштове і Грыневічах-Малых. На музейных уроках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF