Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Вёска ў пушчы

Aляксандр Вярбіцкі

Злажу ў Пагарэльцах з аўтобуса пабачыць як выглядае вёска ў цэнтры славутай Белавежскай пушчы пасля сезона. Недалёка прыпынку бачу групку пажылых вяскоўцаў. Дабіраюся да іх кашэчым ходам, каб прыслухацца якой мовай яны карыстаюцца. Бо ж у такой мясцовасці, дзе турыстаў можа быць больш чым камароў, жыхары маглі не толькі змяніцца ў прыстасаванскіх касмапалітаў, але нават прыняць некаторыя іх прыметы, у тым ліку і мову. Нейкія вучоныя, аднак, заўважылі, што чалавека можна лічыць старым, калі ён не ў змозе вучыцца. „Мае” старажылы гаварылі ўжо яшчэ на мове сваіх тутэйшых продкаў...

Паколькі вяскоўцы былі заняты нейкай сваёй важнай справай, не ўступаў я ў размову з імі, толькі выведаўшы неабходны мінімум падаўся далей.

У Пагарэльцах маю ўвагу прыцягнуў будынак з шыльдай галерэі. Паколькі дзверы гэтай установы былі адкрыты, дык я і прасунуў нос у напрамку інтэр’ера, не асмельваючыся ўступаць хадзіўшым па вясковай вуліцы абуткам на бліскучую падлогу...

Яшчэ сядзіць ува мне нейкі мужыцкі атавізм, які ўнушае, што на вясковай вуліцы можна пабрудзіць абутак. Але ў сённяшні час лягчэй набраць нечыстот на падэшвы ў горадзе, чым на вёсцы. Прынамсі з нашых вёсак знікае жывёла, якая не вельмі дбае пра прынцыпы вулічнай эстэтыкі і гігіены. Цяпер, здаецца, больш усялякай жывёлы ў горадзе чым на вёсцы. Меншае пасеваў, меншае збожжа, зводзяцца мышы, становяцца непатрэбнымі каты. І з сабакамі таксама старым людзям адно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF