Ніва № 46 (2688), 18 лістапада 2007 г.

Узяць нам прыклад з іншых (2)

Аляксей МАРОЗ

Прапановы для нацменаў — медыйная тэма

Хаця жыхары гміны Тарнаў-Апольскі рэдка карыстаюцца прывілеяй дапаможнай мовы, тамашнія людзі лічаць, што яе ўвядзенне было патрэбнае.

— Раз у месяц здараецца, калі нехта рашаецца нешта аформіць у гміннай установе па-нямецку і найчасцей у вуснай форме. Аднак у нас прынамсі 30% работнікаў гміны добра ведае нямецкую мову і можа аформіць усе справы па-нямецку, а чарговыя 30% патрапіць прынамсі дагаварыцца па-нямецку, — гаворыць войт Зыгмунт Ціхань, які лічыць, што ўвядзенне дапаможнай нямецкай мовы патрэбнае для ўшанавання нацыянальнай меншасці ў гміне. — Калі ў час апошняга перапісу акрэсленая група насельніцтва назвала сябе немцамі (звыш 30% у гміне Тарнаў-Апольскі) і яны адчуваюць сябе людзьмі гэтай нацыянальнасці, выпадае ўшанаваць іх волю. Хаця гэта ад радных нямецкай нацыянальнасці выходзілі прапановы змен, у нашай радзе ўсе аднадушна прынялі пастанову аб двухмоўных указальніках (таксама і радныя польскай нацыянальнасці). У нас няма варожасці паміж польскай і нямецкай супольнасцямі і не было ніякіх вестак, што польскае насельніцтва выступае супраць нашых прапаноў. Указальнікі з надпісамі па-нямецку гэта медыйная тэма і хіба няма месяца, а часам нават і тыдня, калі не гавораць аб новых прапановах для нацыянальнай меншасці. Мясцовым палякам новыя змены не перашкаджаюць, а немцы адчуваюць, што гэта ім патрэбнае. Двухмоўныя назвы на ўказальніках патрэбныя для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF